Зборная Узбекістана па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Узбекістана па футболе (узб.: Oʻzbekiston milliy futbol terma jamoasi) — нацыянальная футбольная зборная, якая прадстаўляе Узбекістан на міжнародных турнірах і матчах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Федэрацыя футбола Узбекістана. З 1994 года з’яўляецца членам АФК і ФІФА, таксама член ФАЦА. З’яўляецца адной з наймацнейшых зборных Азіі і краін постсавецкай прасторы. Станам на кастрычнік 2017 года, у рэйтынгу ФІФА зборная Узбекістана займае 76-е месца сярод 211 зборных краін членаў ФІФА, і гэты паказчык з’яўляецца восьмым сярод членаў АФК.
Хуткія факты Узбекістан, Канфедэрацыя ...
Узбекістан | |||
---|---|---|---|
узб.: Oʻzbekiston milliy futbol terma jamoasi | |||
Канфедэрацыя | АФК (Азія) | ||
Федэрацыя | Федэрацыя футбола Узбекістана | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Адыл Ахмедаў[d] | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Сервер Джэпараў (126) | ||
Найлепшы бамбардзір | Максім Шацкіх (34) | ||
Хатні стадыён | Бунёдкар, Пахтакор | ||
Код ФІФА | UZB | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 80 ▼4 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 45 (лістапад 2006 — студзень 2007) | ||
Найніжэйшы | 119 (лістапад 1996) | ||
Першая гульня | |||
Таджыкістан 2:2 Узбекістан (Душанбэ, Таджыкістан; 17 чэрвеня 1992) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Узбекістан 15:0 Манголія (Чыянгмай, Тайланд; 5 снежня 1998) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Японія 8:1 Узбекістан (Сайда, Ліван; 17 лістапада 2000) |
|||
Кубак Азіі | |||
Колькасць удзелаў | 7 (Упершыню 1996) | ||
Найлепшы вынік | 4 месца (2011) |
Закрыць