Званецкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зване́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Званец.
Званецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Званец |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 337 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 5 снежня 1931 года ў складзе Рагачоўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 13 жніўня 1964 года ў склад сельсавета з Журавіцкага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч[1]. 18 верасня 2018 года скасаваны пасёлак Гумнішча[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1780 чалавек[3], з іх 94,2 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 1337 чалавек[5].