Здзіслаў Дурчэўскі
археолаг / From Wikipedia, the free encyclopedia
Здзіслаў Дурчэўскі (польск.: Zdzisław Durczewski; 3 ліпеня 1908, мястэчка Длонь Пазнаньскага ваяводства, Польшча — 5 жніўня 1944, Варшава) — польскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1936).
Здзіслаў Дурчэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1908(1908-07-03) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 1944(1944-08-05) (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1936) |
Альма-матар |
З 1932 працаваў у Археалагічным музеі ў Варшаве. У 1937 ўзначаліў даследаванні на Замкавай гары ў Гродна, пасля адхілення ад прац вядомага даследчыка Ю. Ядкоўскага. На плошчы 240—300 м выявіў культурны пласт 4,65 м. Выявіў фрагменты драўлянай забудовы дзядзінца XII—XV стст. з рэшткамі 23 забудоў і шматлікімі археалагічнымі знаходкамі (каля 9 тысяч). У кастрычніку 1939 — снежні 1940 працаваў у Вільні, потым у Варшаве, дзе загінуў у час Варшаўскага паўстання.
У гады Другой сусветнай вайны калекцыя знаходак З. Дурчэўскага разрабавана, а дакументацыя знішчана. Часткова запісы пра вынікі раскопак Дурчэўскага апублікаваў М. Варонін у сваёй манаграфіі «Старажытнае Гродна» (1954).