Землетрасенне ў Мексіцы (2012)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Землетрасенне ў Мексіцы — землетрасенне магнітудай 7,4, якое адбылося 20 сакавіка 2012 года ў 12:02 па мясцовым часе (21:02 па мінскім) у паўднёва-усходняй частцы Мексікі. Эпіцэнтр землетрасення размяшчаўся каля Аметэпека. Пры невялікай глыбіні гіпацэнтра (10-20 км) землетрасенне выклікала моцныя штуршкі ў штатах Герэра і Аахака, а таксама ў раёне ціхаакіянскай берагавой лініі. Значныя падземныя штуршкі адчуваліся на адлегласці ў сотні кіламетраў, у тым ліку ў Мехіка і Гватэмале.[6]
Хуткія факты Дата і час, Магнітуда ...
Дата і час |
12:02:53 20.03.2012 |
---|---|
Магнітуда | 7,4[1] |
Глыбіня гіпацэнтра |
20 км |
Закранутыя краіны (рэгіёны) |
Мексіка |
Пацярпелыя |
2 загінулых[2][3], 11 раненых[4][5] |
Закрыць
У выніку землетрасення было разбурана каля 200 дамоў[7], пацярпелі як мінімум 11 чалавек, двое загінула, 2,5 мільёна чалавек засталіся на час без электрычнасці.[8]