Знішчэнне крэйсера «Масква»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Флагман Чарнаморскага флоту ВМФ Расіі ракетны крэйсер «Масква» затануў 14 красавіка 2022 года ў выніку ўдару 13 красавіка 2022 года берагавога ракетнага комплексу «Нэптун» Ваенна-марскіх сіл Украіны[1][2][3][4].
Знішчэнне ракетнага крэйсера «Масква» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022) | |||
| |||
Дата | 13 красавіка – 14 красавіка 2022 | ||
Месца | Чорнае мора, непадалёк вострава Змяіны | ||
Вынік |
Перамога Украіны. Флагман Чарнаморскага флоту РФ ракетны крэйсер «Масква» затануў |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Крэйсер «Масква» з'яўляўся найбуйнейшым баявым караблём Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі, уваходзіў да ліку шасці найбуйнейшых караблёў ВМФ Расіі[5].
«Масква» з'яўляецца першым страчаным флагманам расійскага флоту з часоў расійска-японскай вайны (Цусімская бітва)[6][7], а таксама найбуйнейшым ваенным караблём з часоў Другой сусветнай вайны ваенны карабель, затоплены падчас ваеннага канфлікту[6]. Таксама «Масква» патэнцыйна з'яўляецца найбуйнейшым ваенным караблём, калі-небудзь знішчаны ракетай[8]. Апошні раз карабель такога тыпу быў затоплены за 40 гадоў да гэтага — у 1982 годзе падчас вайны на Фалклендах брытанская падлодка патапіла крэйсер аргенцінскіх Ваенна-марскіх сіл «Генерал Бельграно»[9].
Па дадзеных СНБА Украіны з 510 чалавек, якія знаходзіліся на борце карабля, Расіі ўдалося выратаваць 58[10].