Зона Брылюэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́на Брылюэ́на — мнагаграннік, які будуецца для кожнага крышталя па акрэсленых правілах.
Форма зоны Брылюэна вызначаецца сіметрыяй крышталёў, напрыклад, зона Брылюэна простай кубічнай рашоткі мае форму куба, гранецэнтраванай кубічнай рашоткі — усечанага актаэдра[ru].
Выкарыстоўваецца ў фізіцы цвёрдага цела.
Прапанавана ў 1930 французскім фізікам Л. Брылюэнам.