From Wikipedia, the free encyclopedia
«Зоркі» ― першы дзіцячы часопіс у Беларускай ССР. Выдаваўся на беларускай мове Наркаматам асветы БССР з лютага 1921 па чэрвень 1922 года. Выйшла 10 нумароў. Назва часопіса адбівалася ў вокладцы: пяціпраменныя зоркі адзначалі святло іх прамянёў у кожны куток беларускай зямлі. Галоўны рэдактар ― Змітрок Бядуля[1].
«Зоркі» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Народны камісарыят асветы БССР |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Змітрок Бядуля |
Заснавана | люты 1921 |
Спыненне публікацый | чэрвень 1922 |
Мова | беларуская |
Тыраж |
У часопісе друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Міхася Чароты, Янкі Журбы, Канстанцыі Буйло і іншых.
Першы нумар адкрываўся вершам Янкі Купалы «У школу», казкай Змітрака Бядулі «Панская хвароба», вершам Міхася Чароты «За зоркамі»:
За зоркамі яснымі, дзеці,
Ідзіце вы к шчасьцю і долі,
Хоць цемра пануе на свеце,
Ня згубіце сьцежкі ніколі.
У перакладах Янкі Купалы на старонках часопіса з'явіліся «У лесе нарадзілася ёлачка» Раісы Кудашавай, «Дзед і баба» Юзафа Крашэўскага). Публікаваліся апавяданні пра жывёл, у раздзеле для маленькіх ― загадкі, гульні, песенькі[2].
Літаратуразнаўцы адзначаюць народную накіраванасць часопіса: зварот да беларускага фальклору, да побытавага матэрыялу, зразумелага сялянскім дзецям[3][4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.