Казанскі сабор (Санкт-Пецярбург)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казанскі кафедральны сабор (сабор Казанскай іконы Божай Маці) у Санкт-Пецярбургу (Неўскі праспект, 25) — адзін з найбуйнейшых храмаў Санкт-Пецярбурга, пабудаваны ў стылі ампір. Пабудаваны на Неўскім праспекце ў 1801—1811 гадах архітэктарам А. Н. Вараніхіным для захоўвання шанаванага спісу цудатворнага абраза Маці Божай Казанскай. Пасля Айчыннай вайны 1812 года набыў значэнне помніка рускай вайсковай славы. У 1813 годзе тут быў пахаваны палкаводзец М. І. Кутузаў і змешчаныя ключы ад узятых гарадоў і іншыя ваенныя трафеі.
Праваслаўны сабор | |
Сабор Казанскай іконы Божай Маці | |
---|---|
руск.: Собор Казанской иконы Божией Матери | |
59°56′03,22″ пн. ш. 30°19′28,54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Санкт-Пецярбург |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Санкт-Пецярбургская |
Архітэктурны стыль | ампір |
Архітэктар | А. Н. Вараніхін |
Дата заснавання | 1801 |
Будаўніцтва | 1801—1811 гады |
Рэліквіі і святыні | Цудатворны спіс Казанскай іконы Божай Маці; магіла М. І. Кутузава. |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810539000№ 7810539000 |
Матэрыял | цэгла |
Стан | Выдатны |
Сайт | kazansky-spb.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1932 году ператвораны ў Музей гісторыі рэлігіі і атэізму (руск.) (бел., з 1991 года дзейны храм некалькі гадоў суіснаваў з экспазіцыяй музея. З 2000 года — праваслаўны кафедральны сабор Санкт-Пецярбургскай епархіі (руск.) (бел. Рускай праваслаўнай Царквы. Настаяцель — протаіерэй Павел Краснацветаў.
Сабор даў назву Казанскаму востраву (руск.) (бел. ў дэльце Нявы, Казанскаму мосту на скрыжаванні Неўскага праспекта і канала Грыбаедава і Казанскай вуліцы (руск.) (бел., якая адыходзіць ад сабора.