Камау (паўвостраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камау.
Кама́у (в'етн. Bán Đảo Cà Mau) — паўвостраў на поўдні Індакітая, паміж Паўднёва-Кітайскім морам і Сіямскім залівам, на паўднёвым захадзе ад дэльты р. Меконг.
Хуткія факты Камау, Акваторыя ...
Камау | |
---|---|
в’етн. мũi Cà Mau | |
Від на заходзе | |
Акваторыя | Паўднёва-Кітайскае мора |
Краіна | |
Суб'ект | Камау |
Закрыць
Тэрыторыя В’етнама. Выступае ў мора на 180—200 км. Балоты, часткова асушаныя. Акультураная поймавая расліннасць. Месцамі на берагах мангравыя лясы. Рысаводства.