Камбат (фатаграфія)
фатаграфія / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Камбат» (руск.: Комбат) — фатаграфія часоў Вялікай Айчыннай вайны, зробленая савецкім фатографам Максам Альпертам[ru]. На фатаграфіі адлюстраваны камандзір, які паднімае салдат у атаку з пісталетам ТТ у руцэ. «Камбат» — адно з самых яркіх і выразных фота часоў Вялікай Айчыннай вайны. Доўгі час, нягледзячы на тое, што здымак быў знакаміты і папулярны, былі вядомыя толькі гісторыя яго стварэння і назва, дадзеная яму фатографам. Асоба намаляванага на ёй чалавека заставалася невядомай.[1]