Каменналогскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каменнало́гскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Каменны Лог.
Хуткія факты Каменналогскі сельсавет, Краіна ...
Каменналогскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 42 (31 вёска і 11 хутароў)[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | Каменны Лог |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2009) | 919 |
Часавы пояс | UTC+3 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Закрыць
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Ашмянскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Цудзенішкаўскага і Янканцаўскага сельсаветаў[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутары Вільянова, Выгада і Дзітраўшчына[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 919 чалавек[4], з іх 84,2 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,3 % — рускія[5].