Камчацкі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камча́цкі заліў (руск.: Камчатский залив[1]) — заліў Ціхага акіяна каля ўсходняга берага паўвострава Камчатка (Расія, Камчацкі край), паміж паўастравамі Камчацкі і Краноцкі.
Хуткія факты Камчацкі заліў, Краіна ...
Камчацкі заліў | |
---|---|
руск. Камчатский залив | |
55°36′00″ пн. ш. 162°22′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | заліў |
Сярэдняя велічыня прыліва | да 2 м |
Найбольшая глыбіня | 2 000 м |
Упадаюць | Камчатка, Першая |
Закрыць
Даўжыня заліва 74 км, шырыня да 148 км. Глыбіні да 2 км. Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 2 м. У заліў упадаюць рэкі Камчатка і Першая.
На паўночным узбярэжжы заліва знаходзіцца пасёлак і порт Усць-Камчацк.