Капланецкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Капла́нецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Капланцы.
Капланецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярэзінскі раён |
Уключае | 47 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Капланцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 290 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223306[1] |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменнаборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Васільеўка, Вязькуцін 2, Галынка, Дубраўка, Каменны Барок, Людвікова, Масцішча і Мацевічы)[2], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Сялібскага сельсавета (26 населеных пунктаў: аграгарадкі Брадзец і Сяліба, вёскі Астроўкі, Барсучына, Восава, Воступ, Жаліна, Ільінка, Крапіўня, Месціна, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыццё, Падкамень, Плісічына, Пуцькава, Стары Койцін, Улессе, Усход, Чырвоны Араты, пасёлкі Адвага, Зорка, Колас, Краснае, Лучны Мост і Маёўка)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 1516 чалавек[4], з іх 95,8 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (47 населеных пунктаў) — 2290 чалавек[6].