![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/Cape_fold_keerom_koo.jpg/640px-Cape_fold_keerom_koo.jpg&w=640&q=50)
Капскія горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капскія горы — горы ў ПАР, на крайнім поўдні Афрыкі, якія працягнуліся ад ракі Уліфантс да горада Порт-Элізабет. Горная сістэма складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў, сярод якіх вылучаюцца Кедравыя горы, хрыбты Лангеберг, Свартберг, Пікетберг, Кадэльберг і інш. Вышэйшым пунктам з’яўляецца гара Севенвікспуртпік (2325 м). Капскія горы сфармаваліся ў верхнім палеазоі. Іх з’яўленне звязана з утварэннем протакантынента Пангея ў познім карбоне і пермскім перыядзе. Знешні выгляд гор вызначаецца спалучэннем скальных масіваў з кварцытаў і пясчанікаў і далін, утвораных гліністымі сланцамі ў чацвярцічным перыядзе.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Хуткія факты Капскія горы, Краіна ...
Капскія горы | |
---|---|
![]() Капскія горы ў раёне г. Робертсан | |
Краіна | |
Перыяд утварэння | Пермскі перыяд |
Даўжыня | 800 км |
Найвышэйшы пункт | 2326 м |
![]() |
Закрыць