Каркасон (настольная гульня)
настольная гульня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каркасо́н (ням.: Carcassonne) — настольная стратэгічна-эканамічная гульня нямецкага стылю, распрацаваная Клаусам-Юргенам Урэдэ[en] у 2000 годзе. Упершыню была выдадзена кампаніяй «Hans im Glück» у Германіі.
У 2001 годзе гульня была ўдастоена ўзнагароды «Гульня года[en]» ў Германіі, а ў 2004 годзе намініравалася на «Гульню года» ў Чэхіі. У цяперашні час «Каркасон» выпускаецца многімі сусветнымі выдаўцамі настольных гульняў. У 2014 годзе быў выкананы рэдызайн гульні. Перазапуск адбыўся ў снежні 2014 года: тады ў продаж паступіла англамоўная версія новай рэдакцыі «Каркасона». Гульня засталася ранейшай, але змяніла афармленне: над вокладкай гэтым разам папрацаваў Крыс Куільямс, а над квадратамі зямель — Анна Пецке. Дзеля сумяшчальнасці новай рэдакцыі гульні з першапачатковай версіяй і ўсімі дапаўненнямі, рубашку квадратаў пакінулі ранейшай. Да базавых кампанентаў у камплект гульні былі дададзены міні-дапаўненні «River» («Рака») і «The Abbot» («Абат»). На 2018 год у свеце прададзена больш за 10 мільёнаў экзэмпляраў гульні (улічваючы дапаўненні)[1].
Гульня заключаецца ў пакрокавым збіранні гульнявога поля з квадратаў (тайлаў) і размяшчэнні на ім фішак сваіх падданых (міплаў). У залежнасці ад таго, на якую мясцовасць пастаўлена фішка — на горад, поле, манастыр ці дарогу, яна становіцца адпаведна рыцарам, селянінам, манахам або разбойнікам і прыносіць гульцу пэўную суму ачкоў пасля завяршэння будаўніцтва аб’екта або па завяршэнні гульні.