Карнунтум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карнунтум (старажытнагрэчаскі Καρνοῦς — Carnous — паводле Пталемея) — рымская легіянерская крэпасць (лац.: castra legionis) і штаб Панонскага флоту з 50-х гг.н.э. Пасля I стагоддзя ён быў сталіцай правінцыі Верхняй Паноніі. Гэта быў вялікі горад з 50 000 жыхароў.
Яго рэшткі знаходзяцца на Дунаі ў Ніжняй Аўстрыі, на паўдарозе паміж Венай і Браціславай, у археалагічным парку Карнунтум, які займае плошчу 10 км ² каля сучасных вёсак Петранэль-Карнунтум і Бад-Дойч-Альтэнбург.