![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Slepowron.svg/langbe-640px-Slepowron.svg.png&w=640&q=50)
Касакоўскія
шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касакоўскія — шляхецкі род гербаў «Слепаўрон» і «Корвін».
Хуткія факты Касакоўскія ...
Касакоўскія | |
---|---|
![]() Герб «Слепаўрон» | |
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытул | графы |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Каралеўства Польскае, Расійская імперыя |
Закрыць
Першыя прадстаўнікі згадваюцца ў XV ст. Прозвішча пайшло ад вёскі Касакі каля Цеханаўца на Падляшшы.
У XVI ст. утварылася шмат галін роду. Нікадзім Францішак Касакоўскі (каля 1556 — 1609) трымаў некаторыя староствы ў Вялікім Княстве Літоўскім і дзякуючы шлюбам з прадстаўніцамі літоўскіх магнацкіх родаў заклаў трывалы падмурак роду ў Вялікім Княстве[1].
Некаторыя прадстаўнікі роду ўжывалі графскі тытул, аднак афіцыйна атрымалі яго толькі ў 1781 годзе[2].