From Wikipedia, the free encyclopedia
27 студзеня 2017 года блізу горада Рутшуру правінцыі Паўночнае Ківу пацярпелі крушэнні два баявых верталёта Мі-24 ВПС ДРК. Экіпаж першага складаўся з грузінскіх наймітаў. На другім былі беларускія ваенныя спецыялісты. Разам з імі ляцелі яшчэ трое кангалезскіх вайскоўцаў.
Крушэнне двух Мі-24 блізу Рутшуру | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 27 студзеня 2017 |
Характар | збітыя ЗРК «Страла» (асноўная версія) |
Месца | Рутшуру |
Параненыя | 8 |
Паветранае судна | |
Кангалезскі Мі-24, аналагічны тым, што разбіліся пад Рутшуру. |
|
Мадэль | Мі-24 |
Авіякампанія | Ваенна-паветраныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга |
Экіпаж |
: 3 (+ 2) : 2 (+ 1) |
Выжылых | 8 |
Адзін з верталётаў, якія разбіліся пад Рутшуру, меў бартавы нумар 9Т-HM-11 (серыйны № 3532421420315), другі — 9T-HM12 (серыйны № 3532421420271). Абодва належалі ВПС ДРК[1].
Двое грамадзян Грузіі раней служылі ў ваенна-паветраных сілах сваёй краіны, але былі звольнены ў сувязі са скарачэннямі. Пасля гэтага яны з’ехалі ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга, дзе знайшлі вакантныя месцы ва ўзброеных сілах[2]. Грамадзяне Беларусі, згодна з анлайн-выданнем «Политринг», якія складалі другі экіпаж, з’яўляліся ваеннымі спецыялістамі, накіраванымі ў краіну для падтрымкі і падрыхтоўкі кангалезскіх вайскоўцаў[3]. Аднак як паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ, яны дзейнічалі як прыватныя асобы[4]. У беларусаў на борце было двое кангалезцаў, у грузінаў — адзін[5].
27 студзеня абодва верталёта праводзілі патруляванне ў раёне горада Рутшуру. Мэтай іх місіі было вызначыць межы тэрыторыі, занятай паўстанцамі з руху M23, што адстойвае інтарэсы народнасці тутсі[5]. Як паведамлялася, яны былі збіты з пераносных ЗРК «Страла» баевікамі. Аднак па даных Defence.ru са спасылкай на бельгійскае агенцтва Belga, пры выкананні разведвальнага палёту, адзін з верталётаў зачыпіў лопасцямі апорнай шрубы верхавіны дрэў у раёне гары Мікена на вышыні каля 500 метраў і пацярпеў крушэнне. Другі верталёт, страціўшы візуальны кантакт з першай машынай, прыняў меры да яе пошуку, але таксама разбіўся[6]. Некатарыя крыніцы сцвярджалі, што прычынай катастрофы маглі стаць дрэнныя ўмовы надвор’я[7]. Першапачаткова гаварылася і аб тэхнічных непаладках[8].
Увесь беларускі экіпаж быў шпіталізаваны ў адну з медустаноў горада Гома[8]. Іх знайшла пара верталётаў Denel AH-2 Rooivalk з ПАР, якая выконвала патруляванне ў рамках міратворчай місіі ААН у Конга (MONUSCO). Міратворцы і даставілі пацярпелых у бальніцу[1]. Туды ж адправіўся грузінскі пілот. Яго напарнік некаторы час лічыўся зніклым без вестак, паколькі дажджы абцяжарвалі пошукі. Пазней высветлілася, што ён трапіў у палон да баевікоў, якія прызначылі за яго выкуп у мільён долараў[9]. Між тым лідары паўстанцаў сцвярджалі, што не аб’яўлялі за палоннага выкуп. 18 чэрвеня захоплены лётчык загінуў падчас бою паміж байцамі групоўкі і ўрадавымі войскамі[10].
Вайскоўцы ДР Конга, якія ляцелі з беларусамі, выжылі. Той, што быў з грузінскім экіпажам, трапіў у палон да баевікоў і пазней забіты[5].
31 студзеня генерал арміі ДРК Леон Мушале (фр.: Léon Mushale) заявіў, што падчас крушэння загінулі двое расійскіх вайскоўцаў. Яшчэ адзін расійскі лётчык знаходзіцца ў палоне ў паўстанцаў. Пасольства Расіі ў ДРК не пацвердзіла паведамленні аб гібелі расійскіх лётчыкаў пры крушэнні верталётаў. Па даных дыпмісіі, грамадзян Расіі сярод членаў экіпажа не было[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.