![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/Cairo%252C_Tower_of_Cairo%252C_Egypt%252C_Oct_2004.jpg/640px-Cairo%252C_Tower_of_Cairo%252C_Egypt%252C_Oct_2004.jpg&w=640&q=50)
Каірская тэлевежа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каірская тэлевежа (араб. برج القاهرة) — бетонная тэлевізійная вышка ў горадзе Каір, Егіпет. Знаходзіцца ў цэнтры горада ў раёне Замалік на востраве Джэзіра. Вышыня вежы — 187 метраў, гэта значыць яна на 43 метра вышэй, чым знакамітая піраміда Хеопса, размешчаная ў 15 кіламетрах да паўднёвага захаду ад вежы. Тэлевежа з'яўляецца адной з дамінант нябеснай лініі Каіра.
Хуткія факты Каірская тэлевежа, Краіна ...
Каірская тэлевежа | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Каір, Егіпет |
Будаўніцтва | 1956-1961 |
Прызначэнне | Камунікацыйная/назіранне |
Адкрыццё | 1961 |
Матэрыялы | Reinforced plastic[d] |
Вышыня | 187 м |
Вышыня па шпілі | 187 m |
Колькасць паверхаў | 16 |
Колькасць ліфтаў | 1 |
Уласнік | 🅮 |
Архітэктар | Naoum Shebib[d] |
Emporis | 103322 |
SkyscraperPage | 571 |
Сайт | cairotower.net |
![]() |
Закрыць
Вежа была пабудавана ў перыяд з 1956 па 1961 гады. Дызайн вежы нагадвае кветку лотаса. На вяршыні вежы знаходзіцца назіральная пляцоўка і рэстаран, які верціцца.