Кедронская даліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кедронская даліна (іўр.: נחל קדרון, араб. وادي الجوز) — даліна на ўсходнім баку Старога горада Іерусаліма, якая падзяляе Храмавую гару з Аліўнай гарой. Далей яна ідзе на ўсход праз Іўдзейскую пустыню, да Мёртвага мора, вышыня змяншаецца на 1200 метраў на працягу 30 кіламетраў. Паселішча Кедар, размешчанае на хрыбце над далінай, названае ў гонар даліны. Суседняе паселішча Вадзі аль-Джозі мае арабскую назву даліны. Стары Запавет называе даліну «Далінай Іасафата». Яна з’яўляецца ў яўрэйскіх эсхаталагічных прароцтвах, якія ўключаюць у сябе вяртанне Іллі, а затым прыход Месіі, вайну Гога і Магога, а таксама Судны Дзень.