Керніт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Керні́т[1] — мінерал класа баратаў, водны барат натрыю, Na2B4O7·4H2O. Адкрыты ў 1927[2] годзе. Назва паходзіць ад радовішча ў акрузе Керн[3][2] (штат Каліфорнія, ЗША).
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі прызматычныя, падоўжаныя або клінападобныя. Бясколерны або белага колеру, са шкляным бляскам. Спайнасць дасканалая. Шчыльнасць 1,91 г/см³. Цвёрдасць 2,5 па шкале Моаса. Павольна раствараецца ў халоднай вадзе, добра раствараецца ў гарачай вадзе і кіслотах[2].
Характэрны мінерал вулканагенна-асадкавых радовішчаў бору. Радовішчы ў ЗША, Турцыі, Аргенціне[2]. З'яўляецца прадуктам дыягенетычнага пераўтварэння пярвічна-асадкавай буры[4]. Руда на бор.