Керхэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Керхэ́ — рака ў Іране і Іраку (нізоўі). У верхнім цячэнні называецца Гамасіяба, у сярэднім — Сеймерэ.
Хуткія факты Керхэ, Характарыстыка ...
Керхэ | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 870 км |
Басейн | каля 50 000 км² |
Расход вады | каля 220 м³/с (ў ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | Загрос |
• Месцазнаходжанне | ў гарах Загрос |
• Каардынаты | 33°05′45″ пн. ш. 47°31′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Тыгр і Hawizeh Marshes[d] |
• Месцазнаходжанне | балота Хаур-эль-Мурайс |
• Каардынаты | 31°46′56″ пн. ш. 47°52′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Тыгр → Персідскі заліў |
Краіна | Іран, Ірак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 870 км, плошча вадазборнага басейна 50 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ пераважна па днішчах глыбокіх цяснін і каньёнаў, ніжняе цячэнне — па раўнінах Хузістана, дзе рака падзяляецца на рукавы і губляецца ў балотах Эль-Хавіза. У час разводдзя частка сцёку паступае ў раку Тыгр. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 220 м³/с. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.