![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Postage_stamp_mount.jpg/640px-Postage_stamp_mount.jpg&w=640&q=50)
Клемташ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клемта́ш (ад ням.: Klemme — ціскі і Tasche — кішэнь) — спецыяльна вырабленыя з сінтэтычнай плёнкі двухслаёвыя стужкі, змацаваныя паміж сабой. Клемташы выкарыстоўваюцца для захоўвання паштовых марак, блокаў, цэлых і суцэльных рэчаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Postage_stamp_mount.jpg/640px-Postage_stamp_mount.jpg)
Стужкі клемташа замацоўваюцца па адным боку: верхні з празрыстай плёнкі, ніжні таксама з празрыстай таніраванай плёнкі або чорнай паперы. Адрэзаная па памеры маркі стужка ўтварае індывідуальную кішэньку, у які ўкладваецца марка, трывала утрымоўваецца стужкамі. Часам абарот клемташу гуміруюць.
Дзякуючы гуміраванаму слою марка ў клемташы можа быць налепленая ў альбом. Клемташ без клеявога слою прымацоўваецца ў альбом з дапамогай звычайных налепак. Шырыня клемташа ад 2 см (для малафарматных марак) да вельмі шырокіх стужак, прызначаных для захавання блокаў, цэлых і суцэльных рэчаў.