Кома (камета)
камета / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кома (значэнні).
Кома (з лац.: coma, ад стар.-грэч.: χομη/κομη — валасы) — воблака з пылу і газу, якое атачае ядро каметы. Разам «кома» і «ядро» ўтвараюць «галаву» каметы. З набліжэннем каметы да Сонца «галава» павялічваецца, і часам з’яўляецца «хвост».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Ikeya-zhang-comet-by-rhemann.png/220px-Ikeya-zhang-comet-by-rhemann.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Comet-Neat-C2001-Q4.jpeg/640px-Comet-Neat-C2001-Q4.jpeg)
Кома каметы мае амаль шаравую форму і звычайна цягнецца ад 100 тыс. да 1,4 млн км ад ядра (па апошніх даных вывучэнні каметы Холмса). Ціск святла можа дэфармаваць каму, выцягнуўшы яе ў антысонечным кірунку[1].