Краснапольскі сельсавет (Расонскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Краснапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Краснаполле.
Краснапольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Расонскі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Краснаполле |
Дата ўтварэння | 2 жніўня 1966 |
Насельніцтва (2019) | 1 003 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
2 жніўня 1966 года цэнтр Тродавіцкага сельсавета Расонскага раёна Віцебскай вобласці БССР перанесены ў вёску Краснаполле, сельсавет перайменаваны ў Краснапольскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дварышчанскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Байдзіна, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум, Трыполле) і частка скасаванага Заборскага сельсавета (12 населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага прадпрыемства імя Азіна: Азёрная, Бухава, Дудкі, Забор’е, Лакці, Мамолі, Межагосце, Ніўё, Ножніцы, Паддуб’е, Перавоз і Шарстова)[3]. 23 чэрвеня 2005 года ў склад Альбрэхтаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў былога Дварышчанскага сельсавета (Байдзіна 1, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум і Трыполле)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1358 чалавек[5], з іх 92,6 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1003 чалавекі[7].