Кровазварот
цыркуляцыя крыві па арганізме / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кро́вазваро́т — цыркуляцыя крыві па арганізме. Кроў рухаецца за конт скарачэнняў сэрца і цыркулюе па сасудах. Кроў забяспечвае тканкі арганізма кіслародам, пажыўнымі рэчывамі, гармонамі і пераносіць прадукты абмену рэчываў да органаў іх выдзялення. Узбагачэнне крыві кіслародам адбываецца ў лёгкіх, а насычэнне пажыўнымі рэчывамі — у органах стрававання. У печані і нырках адбываецца нейтралізацыя і вывад прадуктаў метабалізму. Кровазварот рэгулюецца гармонамі і нервовай сістэмай. Адрозніваюць малое (праз лёгкія) і вялікае (праз іншыя органы і тканкі) колы кровазвароту.
Кровазварот — важны фактар у жыццядзейнасці арганізма чалавека і шэрагу жывёл. Кроў можа выконваць свае разнастайныя функцыі толькі знаходзячыся ў няспынным руху.