Крыварожскі метратрам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыварожскі хуткасны трамвай, Крыварожскае метро, Крыварожскі метратрам (укр.: Криворізький швидкісний трамвай, Криворізьке метро, Криворізький метротрам) — пазавулічная хуткасная гібрыдная лёгкарэйкавая транспартная сістэма ў Крывым Рогу, Украіна. Мае дзве лініі, на якіх пракладзена чатыры маршруты, на якіх 11 дзейных і 1 бяздзейная станцыя, у тым ліку 4 падземныя, тры паўпадземныя і дзве эстакадныя. Сістэма пабудавана па стандартах метрапалітэна, але як рухомы састаў выкарыстоўваюцца трамвайныя вагоны, а не цягніка метро. Адзінае месца ва Украіне, дзе ўзаконены левабаковы рух[1][2]. Эксплуатуецца камунальным прадпрыемствам «Хуткасны трамвай»[3].
Хуткія факты Крыварожскі метратрам, Інфармацыя ...
Крыварожскі метратрам | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Украіна |
Горад | Крывы Рог |
Дата адкрыцця | 29 снежня 1986 |
Даўжыня ліній | 17,7 км |
Колькасць станцый | 11 |
Колькасць ліній | 2 (4 маршруту) |
Пасажырапаток за дзень | 80 тыс. |
Пасажырапаток за год | 40 млн. |
Схема ліній | |
Закрыць