From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыстафана Алоры (іт. Cristofano Allori, 17 кастрычніка 1577, Фларэнцыя — 2 красавіка 1621, там жа) — італьянскі (фларэнційскі) жывапісец.
Крыстафана Алоры | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1577[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1621[3][4][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Алесандра Алоры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыстафана Алоры нарадзіўся 17 кастрычніка 1577 года ў Фларэнцыі.
Захапяўся эклектычным кірункам, імкнуўся ў сваіх творах да бляску фарбаў, у эфектнай гульні святлаценяў, да вялікай рэльефнасці намаляванага, што цалкам атрымалася яму толькі ў нешматлікіх карцінах, напрыклад, яго знакамітая Юдзіф (у галерэі палаца Піці, у Фларэнцыі, паўтарэнне — у Венскім музеі, выдатная старадаўняя копія ў Імператарскім Эрмітажы, загалоўная гераіня напісана з сяброўкі мастака, а галава Алаферна, як мяркуюць, з яго самога), «Св. Юльян Дзіўнапрыёмец» (у галерэі Піці), «Іаан Хрысціцель у пустыні» (там жа), «Мая Марыя Магдаліна» (у галерэі Уфіцы, у Фларэнцыі), «Немаўля-Хрыстос, які спіць на крыжы» (там жа) і «Ізабела Арагонская ля ног Карла VIII» (Луўр, Парыж). Яго надзвычайная пераборлівасць абмяжоўвала колькасць яго прац.
Крыстафана Алоры памёр 2 красавіка 1621 года ў родным горадзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.