Крыстаф Вільгельм Гуфеланд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыстаф Вільгельм Гуфеланд (ням.: Christoph Wilhelm Hufeland; 12 жніўня 1762, Ланген-Зальца — 25 жніўня 1836, Берлін) — нямецкі тэрапеўт-клініцыст, доктар медыцыны (1783). Медыцынскую адукацыю атрымаў у Гётынгенскім універсітэце. Прафесар Енскага ўніверсітэта (з 1793), галоўны ўрач бальніцы Шарытэ ў Берліне (з 1800). Садзейнічаў заснаванню Берлінскага ўніверсітэта, у якім з 1810 прафесар кафедры тэрапіі. Стварыў у Берліне паліклінічнымі інстытут.
Крыстаф Вільгельм Гуфеланд | |
---|---|
ням.: Christoph Wilhelm Hufeland | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1762(1762-08-12)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1836(1836-08-25)[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Friedrich Hufeland[d] |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, галоўны ўрач |
Навуковая сфера | медыцына і прафілактычная медыцына[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Катэніуса[d] (1795) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікая заслуга Гуфеланда ў заснаванні асаблівай галіны біялогіі і медыцыны — геранталогіі, якую назваў макрабіётыкай. У сваёй працы «Мастацтва падоўжыць чалавечае жыццё» (1797), якая адыграла важную ролю ў фарміраванні ўяўленняў пра фактары, якія ўплываюць на даўгалецце, у станаўленні вучэння аб даўгалецці, даў комплексныя рэкамендацыі па асабістай гігіене, працы, адпачынку, рэжыму харчавання.