сын Уладзіслава From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштоф Белазор (? — 1741) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Крыштоф Белазор | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XVII стагоддзе | ||||||
Смерць | 1741 | ||||||
Род | Белазоры | ||||||
Бацька | Уладзіслаў Белазор[d] |
Паходзіў са шляхецкага роду Белазораў герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава.
Канонік віленскі, канцлер віленскай і смаленскай капітул. Адзін з лідараў антысапегаўскага саюза шляхты ў феадальную вайну 1697—1702 гадоў. Патрабаваў ад караля Аўгуста II саксонскіх войск для разгрому Сапегаў. Ініцыятар расправы над М. Сапегам пасля Алькеніцкай бітвы 1700 года. У 1702 годзе пасол шляхты ВКЛ да цара Пятра I, патрабаваў ад яго войск і грошай, каб змагацца з Сапегамі і шведамі. У 1703 годзе ў складзе пасольства шляхты ВКЛ да Пятра I, якое заключыла саюз, аддаючы ВКЛ пад пратэкцыю Масквы. У 1708—1710 гадах зняволены Сапегамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.