![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/Compass_thumbnail.jpg/640px-Compass_thumbnail.jpg&w=640&q=50)
Курс судна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Курс судна́ — вугал між дыяметральнай плоскасцю судна і напрамкам на поўнач ( N норд).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/Compass_thumbnail.jpg/320px-Compass_thumbnail.jpg)
Вымяраецца ў градусах па гадзіннікавай стрэлцы ад 0 ° (т.зв. «чысты норд») да 359 °. Да сярэдзіны XIX ст. было прынята вымярэнне ў румбах ад 0 (норд, N) па гадзіннікавай стрэлцы да 31 (норд-вэст-тэн, NBW). У залежнасці ад метаду вымярэння адрозніваюць:
- Сапраўдны курс — вугал паміж паўночным напрамкам геаграфічнага (сапраўднага) мерыдыяна і напрамкам на пэўны пункт.
- Магнітны курс — вугал адносна магнітнага норда. Паколькі магнітны полюс Зямлі не супадае з геаграфічным, магнітны курс адрозніваецца на велічыню магнітнага схілення ў месцы вымярэння.
- Компасны курс — вугал паміж плоскасцю компаснагага мерыдыяна і насавой часткай дыяметральнай плоскасці судна. Компасны курс разлічваецца як алгебраічная рознасць сапраўднага курсу і агульнай папраўкі, якая вылічваецца па яе элементах або шляхам параўнання компаснага і сапраўднага пеленгаў нейкіх аб'ектаў (берагавых арыенціраў, нябесных свяцілаў)[1].