Курыльскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Куры́льскае (руск.: Кури́льское)[1] — возера ў Камчацкім краі Расіі, на поўдні паўвострава Камчатка, на тэрыторыі Дзяржаўнага прыроднага заказніка федэральнага значэння «Паўднёва-Камчацкі». Другое па велічыні сярод прэснаводных азёраў Камчаткі пасля Краноцкага[2].
Курыльскае | |
---|---|
руск.: Курильское | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 104 м |
Даўжыня | 12,5 км |
Шырыня | 8 км |
Плошча | 77,1 км² |
Аб’ём | 14,6 км³ |
Найбольшая глыбіня | 316 м |
Сярэдняя глыбіня | 195 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 392 км² |
Упадаюць | Вычэнкіл, Хакыцын, Этамынк |
Выцякаюць | Азёрная |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Камчацкі край |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 19080000211120000001769 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 77,1 км². Даўжыня 12 км, найбольшая шырыня 8 км. Найбольшая глыбіня 316 м, сярэдняя — 195 м. Аб'ём вады ў возеры 14,6 км³. Плошча вадазбору 392 км². Возера знаходзіцца ў кальдэрным паніжэнні паміж вулканамі Ічынская Сопка і Камбальная Сопка на вышыні 104 м над узроўнем мора. На возеры маюцца складзеныя з лавы астравы Чаячы, Нізкі, Сэрца Алаіда і архіпелаг Саманг. Каля паўночнага берага возера знаходзіцца дзеючы стратавулкан Ільінскі, каля заходняга берага — хрыбет Дзікі Грэбень. Каля возера маюцца геатэрмальныя крыніцы.
У возера ўпадаюць 37[3] невялікіх рэк і ручаёў. Сярод іх — Вычэнкіл, Хакыцын, Этамынк. Выцякае рака Азёрная (басейн Ахоцкага мора). Возера Курыльскае з'яўляецца месцам нерасту буйнейшага ў Еўразіі статка неркі[2].