Кушлянскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кушля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Кушляны.
Кушлянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смаргонскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кушляны |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 15 мая 1978 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 25 чэрвеня 2008 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сольскага сельсавета[1].
15 мая 1978 года сельсавет утвораны зноў у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Кушляны ў складзе 21 населенага пункта: 13 населеных пунктаў (вёскі Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Крапіўна, Кушляны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі і Шчопаны), якія ўваходзілі ў склад Сольскага сельсавета, і 8 населеных пунктаў (вёскі Забалоцце, Мелеўшчына, Наздрачуны, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Ябравічы і хутар Гінкаўшчына), якія ўваходзілі ў склад Бялкоўшчынскага сельсавета[2]. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сольскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Забалоцце, Крапіўна, Кушляны, Мелеўшчына, Наздрачуны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Шчопаны, Ябравічы.