Кхаджураха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кхаджураха (хіндзі: खजुराहे) — невялікая турыстычная вёска вакол храмаў у Індыі (шт. Мадх'я-Прадэш). Захавалася каля 20 храмаў, буйнейшы з якіх Кандар'я Махадэва (руск.) (бел.. Буйны комплекс храмаў у паўночнаіндыйскім стылі Нагара (руск.) (бел. (асноўныя тры элементы стылю: квадратнае свяцілішча санктум, адзін ці два рады трансептаў і ўвянчаны крывалінейным конусам шыкхарай (руск.) (бел.. Паўночны стыль храмавай архітэктуры і скульптуры дасягае тут свайго піка. Усе будынкі былі ўзведзены ў IX—XII стагоддзях нашай эры. З'яўленне храмаў у Кхаджураха было звязана з адраджэннем індуізму ў гэты перыяд гісторыі Індыі.
Група храмаў у Кхаджураха* | |
---|---|
Khajuraho Group of Monuments** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Індыя |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iii |
Спасылка | |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1986 (10 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Горад Кхаджураха быў культурнай і рэлігійнай сталіцай дынастыі Чандэла. Першапачаткова было пабудавана 85 храмаў і шматлікія дадатковыя будынкі. Свецкія пабудовы у Кхаджураха не захаваліся.
Згадванні аб дынастыі Чандэла губляюцца пасля XIII стагоддзя, і Кхаджураха аказаўся згубленым для свету. Толькі ў 1838 годзе брытанскі інжынер прайшоў праз джунглі і зноў адкрыў дзіўную мясціну пад назвай Каджураха.
Цяпер захавалася толькі 25 храмаў, увесь комплекс займае плошчу 21 км². Кхаджураха — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.