Кэн’іці Фукуі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кэн’іці Фукуі (яп.: 福井 謙; нар. 4 лістапада 1918, Нара, Японія — 9 студзеня 1998, Кіёта, Японія) — японскі хімік[5], вядомы як першы азіят, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі.
Кэн’іці Фукуі | |
---|---|
яп.: 福井謙一 | |
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1918(1918-10-04)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1998(1998-01-09)[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, прафесар, даследчык |
Навуковая сфера | хімік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
заслужаны дзеяч культуры[d] (1981) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (29 чэрвеня 1989) Schrödinger Medal[d] (1987) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фукуі атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі 1981 года разам з Роалдам Хофманам за іх незалежныя даследаванні механізмаў хімічных рэакцый. Праца Фукуі, за якую ён атрымаў узнагароду, была сканцэнтравана на ролі памежных арбіталяў у хімічных рэакцыях: у прыватнасці, малекулы падзяляюць свабодна звязаныя электроны, якія займаюць памежныя арбіталі, гэта верхняя занятая малекульная арбіталь (ВЗМА) і ніжняя вольная малекульная арбіталь (НВМА)[6][7][8][9][10][11].