Кіншаса
горад, сталіца Дэмакратычнай Рэспублікі Конга / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кінша́са (фр.: Kinshasa), да 1966 года Леапольдві́ль (фр.: Léopoldville), Леапольдста́д (нідэрл.: Leopoldstad) — сталіца і найбуйнейшы горад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаны на рацэ Конга, насупраць горада Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Нягледзячы на тое, што насельніцтва горада, які з’явіўся як невялікая рыбацкая вёска, у 2009 годзе складала 10 076 099 чалавек[2], 60 % яго тэрыторыі ўяўляюць сабой слабазаселеную сельскую мясцовасць, якая, аднак, падпадае пад адміністрацыйныя межы горада. Густанаселеныя гарадскія раёны займаюць толькі невялікую частку тэрыторыі на захадзе правінцыі[3][4].
Кіншаса
Kinshasa
| ||||||||||||||||||||||||||
Кіншаса ёсць другім па велічыні горадам у Афрыцы пасля Каіра. Нягледзячы на тое, што французская мова выкарыстоўваецца толькі ва дзяржаўных установах і сферы бізнесу як лінгва франка, гэта афіцыйна самы буйны франкамоўны горад у свеце, пасля Парыжа і Манрэаля. Калі цяперашнія дэмаграфічныя тэндэнцыі захаваюцца, Кіншаса пераўзыдзе Парыж паводле колькасці насельніцтва да 2020 года[5].