![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Idalion_tablet.jpg/640px-Idalion_tablet.jpg&w=640&q=50)
Кіпрскае пісьмо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́прскае пісьмо́ — складовае пісьмо вострава Кіпр у 6—2 ст. да н.э.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Idalion_tablet.jpg/640px-Idalion_tablet.jpg)
Першапачаткова было створана для ўласна кіпрскай мовы, потым прыстасавана да грэчаскай мовы каланістаў.
Кіпрскае пісьмо — вытворнае ад кіпра-мінойскага пісьма (разнавіднасць крыцкага пісьма). Мае 56 знакаў (галосны ці спалучэнне галоснага з зычным). Кожны знак — адкрыты склад, адсутнічае размежаванне доўгіх і кароткіх галосных, глухіх і звонкіх зычных.
Напрамак справа налева, часам чаргаваўся ад радка да радка.
Першыя дэшыфроўкі кіпрскага пісьма былі зроблены ў сярэдзіне 19 ст. на грэчаскай мове. Тэксты на ўласна кіпрскай мове не прачытаны.