Лакмэ
опера Леа Дэліба / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лакмэ» (фр.: Lakmé) — опера ў трох дзеях, напісаная Леа Дэлібам на лібрэта Эдмона Гандзінэ і Філіпа Жыля, заснаваным на рамане П’ера Лоці «Рараю, або Жаніцьба Лоці».[1] Як многія іншыя французскія оперы канца XIX стагоддзя, у тым ліку «Шукальнікі жэмчугу[ru]» Бізэ і «Кароль Лахорскі» Маснэ, «Лакмэ» напаўняе ўсходні каларыт, яна была напісана адмыслова для Марыі ван Зант.[2]
Лакмэ | |
---|---|
фр.: Lakmé | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Эдмон Гандзінэ і ФІліп Жыль |
Мова лібрэта | французская |
Крыніца сюжэту | Le Mariageممنبعتقنووبن de Loti[d] |
Жанр | опера камік |
Дзеяў | 3 |
Першая пастаноўка | 14 красавіка 1883 |
Месца першай пастаноўкі | Апера-Камік |
Месца дзеяння | Брытанская Індыя |
Час дзеяння | XIX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэм’ера адбылася 14 красавіка 1883 года ў Апера-Камік ў Парыжы са сцэнічнымі дэкарацыямі, створанымі Агюстам Альфрэдам Рубэ і Філіпам Шаперонам (дзея 1), Эжэнам Карпезам і (Жазефам) Антуанам Лавастрам (дзея 2) і Жанам-Батыстам Лавастрам (дзея 3).
У оперу ўваходзіць папулярны «Кветкавы дуэт» (фр.: Sous le dôme épais) для сапрана і мецца-сапрана, выкананы ў 1-й дзеі Лакмэ, дачкой брахмана-святара, і яе слугой Малікай.[2] Імя Лакмэ з’яўляецца французскім варыянтам санскрыцкага імя Лакшмі, імя індуісцкай багіні багацця. Самая вядомая арыя оперы — «Песня званоў» (фр.: «L'Air des clochettes») у другой дзеі.