Ламіна́рнае цячэ́нне (ад лац.: lamina — пласцінка) — упарадкаванае цячэнне вадкасці (або газу), пры якім яе рух адбываецца слаямі, паралельнымі напрамку цячэння.
Хуткія факты Класічная механіка, Тэорыя пругкасці ...
Закрыць
Хуткія факты Віды цячэння, Асноўныя ўраўненні ...
Закрыць
Назіраецца ў вязкіх вадкасцях, пры малых скарасцях цячэння, пры абцяканні цел малых памераў. З павелічэннем скорасці ў пэўны момант пераходзіць у неўпарадкаванае турбулентнае цячэнне.
Тэарэтычна ламінарныя цячэнні вывучаюцца з дапамогай ураўненняў Наўе—Стокса.
Вязкае ламінарнае цячэнне вадкасці ў трубе вызначаецца законам Пуазёйля.