From Wikipedia, the free encyclopedia
Ларыса Уладзіміраўна Пакуш (нар. 9 сакавіка 1943, Вольск, Саратаўская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар, дыпламат.
Ларыса Уладзіміраўна Пакуш | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, дыпламат |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Нарадзілася ў сям’і вайскоўца. Скончыла СШ № 36 г. Алматы (1960) з срэбным медалём і паступіла на эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
З 1965 года па 1983 год працавала ў БСГА — асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры эканамічнай тэорыі.
У 1972 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Абгрунтаванне аптымальнай структуры збожжавай вытворчасці (на прыкладзе калгасаў і саўгасаў Віцебскай вобласці БССР)».
З верасня 1983 па верасня 1991 год працавала ў партыйных органах Магілёўскай вобласці — сакратаром Горацкага гаркама і абкама КПБ па ідэалагічнай працы.
З 1991 года па 1996 год — дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі Магілёўскага педінстытута імя А. Куляшова.
У 1997 годзе прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
У 2003 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Удасканаленне гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан (канцэптуальныя структуры і механізм іх рэалізацыі)».
Некаторы час працавала прарэктарам па навуцы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дэканам эканамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у цяперашні час — загадчык кафедры эканомікі і міжнародных эканамічных адносін у АПК у гэтай ВНУ.
Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 6 манаграфій, 30 прац апублікавана за мяжой. Сааўтар двух навучальных дапаможнікаў.
Пад кіраўніцтвам Л. В. Пакуш абаронены дзве кандыдацкія дысертацыі, цяпер (лета 2013) кіруе 4 аспірантамі.
Узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, граматамі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, трыма медалямі і ордэнам «Достык» 2 ступені Рэспублікі Казахстан. Ганаровы прафесар Паўночна-Казахстанскага ўніверсітэта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.