Латыме́рыя (Latimeria) — рыба атрада цэлакантападобных надатрада кісцяпёрых, адзіны сучасны род уключае 2 віды.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Латымерыя |
Латымерыя. Музей натуральнай гісторыі, Нант. |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падклас: | Coelacanthimorpha |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Latimeria Smith (англ.) (бел., 1939
|
Віды |
---|
- Latimeria chalumnae
- Latimeria menadoensis
|
Арэал |
---|
![выява](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Latimeria_distribution_RUS.png/640px-Latimeria_distribution_RUS.png)
|
|
Закрыць
Рэшткі латымерыі вядомы з дэвонскага перыяду (больш за 380 млн гадоў назад). Доўгі час лічылася вымерлай. Знойдзена ў Індыйскім акіяне каля берагоў Паўднёва-Усходняй Афрыкі (Каморскія астравы). Упершыню злоўлена ў 1938 каля вусця р. Халумна; апісана паўднёваафрыканскім вучоным Дж. Смітам (1939). Іншы від быў выяўлены ля берагоў Сулавесі ў 1997.
Жыве каля дна на глыбіні да 800 м і больш. Даўжыня больш за 1,8 м, маса да 95 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Хвост трохлопасцевы, парныя плаўнікі маюць кароткую цэнтральную вось. Шкілет плаўніка, які нагадвае шкілет канечнасці наземных пазваночных, знаходзіцца ўнутры шырокай мясістай лопасці. Луска буйная, масіўная. Маларухомыя, карыстаюцца плаўнікамі для плавання і апоры на грунт. Кормяцца рыбай. Яйцажывародныя.