![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Br%25C4%25ABv%25C4%25ABbas_piemineklis-L%25C4%2581%25C4%258Dpl%25C4%2593sis.png/640px-Br%25C4%25ABv%25C4%25ABbas_piemineklis-L%25C4%2581%25C4%258Dpl%25C4%2593sis.png&w=640&q=50)
Лачплэсіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ла́чплэсіс» (лат.: Lāčplēsis, у перакладзе — які раздзірае мядзведзя) — латышскі гераічны эпас, узноўлены Андрэйсам Пумпурсам на аснове народных паданняў і апублікаваны, пасля 15-гадовай працы, у 1888 годзе. Вобраз галоўнага героя эпасу, Лачплэсіса, увасабляе веліч народа, яго гераічнасць. Сімвалізуе адвагу чалавека, які ачышчае зямлю ад захопнікаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Br%C4%ABv%C4%ABbas_piemineklis-L%C4%81%C4%8Dpl%C4%93sis.png/640px-Br%C4%ABv%C4%ABbas_piemineklis-L%C4%81%C4%8Dpl%C4%93sis.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/R%C4%ABga%2C_Br%C4%ABv%C4%ABbas_c%C4%ABn%C4%ABt%C4%81ju_piemineklis_2002-11-12_-_panoramio.jpg/640px-R%C4%ABga%2C_Br%C4%ABv%C4%ABbas_c%C4%ABn%C4%ABt%C4%81ju_piemineklis_2002-11-12_-_panoramio.jpg)
У Латвіі 11 лістапада адзначаецца дзяржаўнае свята Дзень Лачплэсіса — дзень памяці герояў, які загінулі за вызваленне Латвіі. У 1919 годзе ў гэты дзень Латвія адбіла напад войскаў Берманта-Авалава, які наступаў на Рыгу, і ў той жа дзень была заснавана вышэйшая ваенная ўзнагарода Латвіі — ваенны ордэн Лачплэсіса.
Па матывах першапачатковага тэксту Пумпурса быў створаны шэраг іншых твораў: ад драмы Яна Райніса «Агонь і ноч» (1905) да рок-оперы «Лачплэсіс» (1988, лібрэта Мары Залітэ, музыка Зігмарса Ліепіньша).
У Латвіі шэраг тавараў народнага спажывання носіць імя Лачплэсіса — напрыклад, піва «Лачплэсіс»[1].
У Юрмале, каля чыгуначнай станцыі Маёры, пастаўлены помнік Лачплэсісу з паднятым мячом, які рассякае дракона. Першапачаткова гэта быў фантан: струмень вады з пашчы дракона біў у шчыт Лачплэсіса, а па крузе сядзелі вялікія жабы, з якіх да ног героя таксама ліліся струмені вады.