From Wikipedia, the free encyclopedia
Леапольд Купельвізер (ням.: Leopold Kupelwieser; 17 кастрычніка 1796, Маркт-Пістынг, Ніжняя Аўстрыя — 17 лістапада 1862, Вена) — аўстрыйскі жывапісец перыяду позняга рамантызму.
Леапольд Купельвізер | |
---|---|
ням.: Leopold Kupelwieser | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1796[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1862[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Johanna Kupelwieser[d][5] |
Дзеці | Paul Kupelwieser[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў | Franz Anton von Zauner[d] |
Уплыў на | Georg Martin Ignaz Raab[d], Jovan Popović[d] і August von Medvey[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У раннім узросце выяўляў незвычайныя мастацкія здольнасці, спачатку ў пластычных працах. Вядомы скульптар венскай акадэміі прафесар Антон Заўнер прызнаў талент Л. Купельвізера, і ў 1809 годзе ён быў прыняты ў Венскую акадэмію выяўленчых мастацтваў, дзе спецыялізаваўся ў жывапісе.
Паміж 1823 і 1825 гадамі мастак быў кампаньёнам рускага арыстакрата Аляксея Бярэзіна. У 1823 г. накіраваўся вывучаць жывапіс у Рым. Тут ён прысвяціў сябе паглыбленаму вывучэнню фрэскі і стаў членам групы мастакоў «Назарацянін», якія ўспадкоўвалі майстрам нямецкага жывапісу 16 стагоддзя і чэрпалі натхненне ў творах мастакоў пачатку італьянскага Адраджэння.
Вярнуўшыся на радзіму, заняўся стварэннем алтароў і роспісам цэркваў. З 1836 — прафесар гістарычнага жывапісу Венскай акадэміі, сярод яго вядомых вучняў — Георг Рааб і Ёван Попавіч.
З 1840 года спецыялізуецца ў манументальным жывапісе. За гэтыя гады ён стварыў сабе рэпутацыю рэлігійнага жывапісца.
Працаваў над упрыгожаннем шматлікіх сталічных храмаў і стварэннем шматлікіх алтароў і царкоўных фрэсак па ўсёй Аўстрыйскай імперыі. Напрыклад, ім выкананы фрэскі для царквы Яна Непамуцкага ў Вене, карцін для шэрагу дзяржаўных устаноў у Ніжняй Аўстрыі (1848—1850).
Быў сябрам кампазітара Франца Шуберта.
Творчая спадчына мастака Л. Купельвізера — карціны і фрэскі на рэлігійныя сюжэты, пейзажы, гістарычныя сцэны, партрэты, сярод іх і венцаносцаў Аўстрыйскай імперыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.