Лебедзеўскі сельсавет (Маладзечанскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́бедзеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лебедзева.
Лебедзеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лебедзева |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 4 446 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222315 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мароськаўскага сельсавета[1]. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заскевіцкага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1974 годзе скасаваны вёскі Куп’ё, Старое Сяло, Шмараўка і хутар Устронне[3]. У 1980 годзе скасавана вёска Уша[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5093 чалавекі[5], з іх 94,4 % — беларусы, 3,9 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 4446 чалавек[7].