From Wikipedia, the free encyclopedia
Легіён «Вірыятас» (парт.: Legião Viriato) — агульная назва для партугальскіх добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў 1936—1939 гадах у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку генерала Франсіска Франка. Назва легіён атрымаў у гонар легендарнага лузітанскага правадыра Вірыята, які абараняў землі свайго племя ад заваёвы рымлянамі[1].
Легіён «Вірыятас» | |
---|---|
Гады існавання | 1936 — 1939 |
Краіна | Партугалія |
Падпарадкаванне | zone under the control of the nationalist faction[d] |
Тып | воінскае фарміраванне |
Колькасць | ад 8 да 12 тысяч прайшло за ўвесь час |
Дыслакацыя | Франкісцкая Іспанія |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Адразу пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў ліпені 1936 года іспанскія нацыяналісты на чале Франка атрымалі дапамогу, у тым ліку ваенную з боку Трэцяга Рэйха і Фашысцкай Італіі, а таксама Партугаліі на чале з Салазарам. Праз партугальскія парты ў Іспанію дастаўлялася ўзбраенне, ваенная тэхніка і іншыя матэрыялы. Акрамя таго, партугальскія ўлады вырашылі аказаць нацыяналістам і ваенную дапамогу
У першыя тыдні вайны ў партугальскай арміі паспрабавалі сфармаваць Легіён «Вірыятас» для дапамогі Франка. Але спроба правалілася і легіён быў распушчаны да таго змог прыняць удзел у баявых дзеяннях, так як пра-рэспубліканскія выступленні ў Партугаліі пераканалі ўрад, што прамое ўмяшанне на баку нацыяналістаў можа прывесці да хваляванняў ўнутры краіны[2]. У выніку, было вырашана накіраваць партугальскіх добраахвотнікаў ваяваць у Іспанію паасобку. З-за шырокага распаўсюджвання рэкламы легіёну ўсіх партугальскія добраахвотнікаў, якія пасля былі залічаны непасрэдна ў Замежны легіён і карлісцкае апалчэнне, былі вядомыя як Вірыятас.
Частка партугальцаў ўступіла ў Іспанскі легіён (больш за 850 чалавек), некаторыя ваявалі ў шэрагах Рэгуларэс і Іспанскай фалангі. Партугальскія добраахвотнікі прымалі ўдзел, у прыватнасці, у Брунецкай аперацыі. Былі таксама 3 групы партугальскіх лётчыкаў, якія ўступілі ў іспанскую авіяцыю.
З 1937 года ў Іспаніі прысутнічала Партугальская ваенная назіральная місія, у якую ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх трох галін Партугальскіх Узброеных Сіл: сухапутных, ваенна-марскіх і ваенна-паветраных. Задачы місіі заключаліся ў абароне інтарэсаў партугальскіх добраахвотнікаў і збору інфармацыі[3].
Дакладных дадзеных аб колькасці партугальскіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ў Іспаніі на баку Франка няма. Гісторык Крыстафер Отэн сцвярджаў, што іх было каля 8000[4]. Брытанскі гісторык Энтані Бівар называў іншую лічбу, каля 12 000 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.