![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/NAMA_Th%25C3%25A9s%25C3%25A9e_%2526_taureau.jpg/640px-NAMA_Th%25C3%25A9s%25C3%25A9e_%2526_taureau.jpg&w=640&q=50)
Лекіф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лекіф (стар.-грэч.: λήκυθος) — старажытнагрэчаская ваза, прызначаная для захоўвання аліўкЭдынбургскі вазапісецавага алею, якая таксама выкарыстоўвалася як пахавальны дар у V стагоддзі да н. э. Характэрнымі рысамі лекіфа з'яўляюцца вузкае рыльца і невялікая ножка.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/NAMA_Th%C3%A9s%C3%A9e_%26_taureau.jpg/640px-NAMA_Th%C3%A9s%C3%A9e_%26_taureau.jpg)
Лекіфы часта ўпрыгожваліся роспісамі рознымі фарбамі па белым фоне. Калі лутрафоры у вясельных і пахавальных абрадах сімвалізавалі незамужнюю жанчыну, то лекіф суадносіўся з нежанатым мужчынам. Лекіфы таксама маляваліся рэльефамі або скульптурна ў месцах пахавання ў якасці мастацкіх элементаў надмагілляў, у прыватнасці на могілках Керамік у Старажытных Афінах.