![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/Rusa_%2528Fluss%2529.jpg/640px-Rusa_%2528Fluss%2529.jpg&w=640&q=50)
Лукавіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лукавіна — участак звілістага рэчышча вадацёка паміж дзвюма сумежнымі кропкамі перагіну яго восевай лініі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/Rusa_%28Fluss%29.jpg/640px-Rusa_%28Fluss%29.jpg)
Лукавіны рэк утвараюцца як пры меандраванні, гэтак і паводле іншых прычын: геалагічных, геамарфалагічных і іншых. Калі пры меандраванні лукавіны прычынай стварэння з'яўляецца заканамернае планавае развіццё рэчышча, гэта значыць працэс меандравання, то ў гэтым выпадку тэрмін лукавіна і меандраванне практычна ідэнтычныя.