Лунінецкі павет
павет у міжваеннай Польскай Рэспубліцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лунінецкі павет (польск.: Powiat łuniniecki) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Палескага ваяводства II Рэчы Паспалітай. Утвораны 1 сакавіка 1921 года, ліквідаваны ў выніку савецкага ўварвання ў верасні 1939 года. Павятовы горад — Лунінец. Складаўся з 15 сельскіх гмін (6 у 1939), 3 гарадоў і 3 мястэчак. Агульная плошча павета — 2722 км², насельніцтва — 109 300 чалавек[1], шчыльнасць — 19 чал. на км².
Хуткія факты Лунінецкі павет, Краіна ...
Закрыць