Луіш I
кароль Партугаліі (1861—1889) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Луіш I (парт.: D. Luís I; 31 кастрычніка 1838, Лісабон, Партугалія — 19 кастрычніка 1889, Кашкайш, Партугалія) — кароль Партугаліі з 11 лістапада 1861. Сын Марыі II і Фернанду II. Належаў да дому Саксен-Кобург-Гота, афіцыйна лічачыся прадстаўніком дынастыі Браганса.
Луіш I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: D. Luís I | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педру V | ||||||
Пераемнік | Карлуш I | ||||||
Нараджэнне |
31 кастрычніка (12 лістапада) 1838[1] |
||||||
Смерць |
19 кастрычніка 1889(1889-10-19)[1][2][…] (50 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Braganza-Saxe-Coburg and Gotha[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | Луіш Філіпэ Марыя Фернанда Педра дэ Алкантара Антоніа Мігель Рафаэль Габрыэль Ганзага Ксаўер Франсіска дэ Асіс Жуан Аўгуста Хуліа Вальфанда Саксен-Кобург-Гота і Браганза | ||||||
Бацька | Фернанду II[3] | ||||||
Маці | Марыя II[d][3] | ||||||
Жонка | Марыя Піа Савойская[d][4] | ||||||
Дзеці | Карлуш I і Infante Afonso, Duke of Oporto[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | кароль, фатограф, ваенны | ||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіш I уступіў на трон пасля смерці свайго брата Педру V. Валадаранне Луіша было адзначана правядзеннем шэрагу ліберальных рэформ унутры краіны і адменай рабства ў калоніях. Партугалія пры ім зрабіла прыкметныя поспехі ў эканамічным развіцці. Таксама былі пашыраны каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы.
Луіш быў адукаваным чалавекам і пісаў вершы на роднай мове, але не меў ніякіх іншых талентаў, якія дазвалялі б праславіцца на палітычнай ніве, дзе ён апынуўся пасля смерці яго двух старэйшых братоў, Педру V і Фернанду.