Луі дэ Бафрон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Луі дэ Бафрон (фр.: Louis de Beaufront; меў таксама імя Луі Эжэн Альберт Шэврэ, маркіз дэ Бафрон, фр.: Louis Eugène Albert Chevreux; 3 кастрычніка 1855, Парыж — 8 студзеня 1935, Тэзі-Глімон, на поўдзень ад Ам’ена) — французскі настаўнік эсперанта, адзін са стваральнікаў іда.
Луі дэ Бафрон | |
---|---|
Louis de Beaufront | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1855(1855-10-03)[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 студзеня 1935(1935-01-08)[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, эсперантыст, ідыст, эсперантолаг |
Навуковая сфера | эсперанталогія |
Вядомы як | стваральнік іда |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Імя яго маці было Луіза Арманда Шэврэ, імя бацькі было невядома. Маці памерла, калі хлопчыку было 12 гадоў, і ён жыў разам з родзічамі. Наяўнасць тытула маркіза выклікала сумненні.
Аб часах, калі дэ Бафрон быў студэнтам, вядома мала. Расказ пра яго юнацтва з Энцыклапедыі эсперанта быў заснаваны на артыкуле з выдаваўшагася на іда часопіса Progreso, яго напісаў сам де Бафрон, і расказ утрымлівае шэраг неверагодных фактаў. Пасля цяжкай хваробы на тыф ён робіцца хатнім настаўнікам. Дэ Бафрон пасля гаварыў, што ў той час ён спрабаваў ажыццявіць праект штучнай мовы пад назвай ад’юванта, але рукапіс, аддадзены на захаванне ў натарыят, потым знік (па чутках, з-за знішчэння ці з-за крадзяжу).
Прозвішчам дэ Бафрон ён стаў карыстацца незадоўга да таго, як стаў эсперантыстам.